Лаўроў: Расія спадзяецца, што беларусаў не прымусяць выбіраць з крайнасцяў
Міністр замежных справаў Расіі Сяргей Лаўроў спадзяецца, што на выбарах прэзідэнта Беларусі выбарцаў не прымусяць рабіць выбар паміж прарасійскай ці празаходняй арыентацыяй іх краіны. Пра гэта ён заявіў падчас свайго візіту ў Польшчу, перадае РІА "Новости".
Лаўроў заявіў, што Расія вельмі не хацела б паўтору сітуацыі шасцігадовай даўніны, калі перад прэзідэнцкімі выбарамі ва Ўкраіне гучалі галасы, што ўкраінцы павінны вызначыцца, з кім яны - з Еўропай ці з Расіяй.
Па словах расійскага чыноўніка, ёсць усе падставы меркаваць, што падобнага закліку гэтым разам не прагучыць. Лаўроў таксама выказаў надзею на тое, што выбары ў Беларусі пройдуць сумленна і свабодна, згадаўшы, што Мінск запрасіў замежных назіральнікаў.