Лаўроў: У пазове Беларусі супраць Расіі няма нічога незвычайнага

Міністр замежных справаў Расіі Сяргей Лаўроў не бачыць нічога незвычайнага ў тым, што Беларусь падала пазоў супраць Расіі ў Эканамічны суд СНД. Такая заява расійскага міністра прагучала 26 сакавіка, перадае агенцтва REGNUM. Па словах Лаўрова, на Савеце кіраўнікоў МЗС АДКБ, які прайшоў 25 сакавіка ў Маскве, ён не абмяркоўваў гэтае пытанне з беларускім калегам Сяргеем Мартынавым, бо яно не ўваходзіць у кампетэнцыю МЗС абедзвюх краін. Лаўроў таксама адзначыў, што пытанне мыта на нафту мае не палітычны, а выключна камерцыйны характар.

Нагадаем, 25 сакавіка Беларусь падала пазоў супраць Расіі ў Эканамічны суд СНД. На думку афіцыйнага Мінску, наяўнасць мыта на нафту, якая ідзе ў Беларусь, з'яўляецца незаконнай, бо абедзве краіны ўваходзяць у Мытны саюз.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі