Лазавік: Па подпісах многіх з прэтэндэнтаў адразу ўзніклі пытанні
Паводле слоў сакратара ЦВК, некаторыя сябры камісій неспадзявана знайшлі свае прозвішчы ў падпісных лістах. Па подпісах многіх з прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду адразу ж узніклі пытанні. Такую заяву сёння зрабіў сакратар Цэнтрвыбаркаму Мікалай Лазавік. Нагадаем, этап выбарчай кампаніі па зборы подпісаў завяршыўся ў пятніцу. Неабходны для рэгістрацыі 100-тысячны бар’ер пераадолелі 11 чалавек.
"Некаторыя сябры камісій са здзіўленнем знайшлі свае прозвішчы ў падпісных лістах, хаця подпісы не ставілі", — цытуе Лазавіка РІА Новости. Паводле сакратара ЦВК, "ёсць падазрэнні", што некаторыя сябры ініцыятыўных груп маглі замест рэальнага збору подпісаў, "вывучаць" тэлефонныя кнігі, базы дадзеных паліклінік, бібліятэк і ЖЭСаў.
Мікалай Лазавік паведаміў, што найбольш подпісаў здаў дзейны кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка — больш за 1 мільён 100 тысяч. На другім месцы — Уладзімір Някляеў, у якога больш за 160 тысяч подпісаў. На трэцім месцы Андрэй Саннікаў — 150 тысяч, у Яраслава Раманчука 120 тысяч подпісаў. Астатнія прэтэндэнты — Віктар Цярэшчанка, Рыгор Кастусёў, Алесь Міхалевіч, Мікалай Статкевіч, Віталь Рымашэўскі, Дзмітрый Ус і Уладзімір Правальскі — здалі ад 105 да 120 тысяч подпісаў.
Праверка сапраўднасці подпісаў будзе працягвацца 10 дзён. Калі больш за 15% подпісаў недакладныя, то ў дадзеным раёне несапраўднымі прызнаюцца і ўсе астатнія, адзначае Першы тэлеканал.
Фота — bymedia.net