Леанід Гуляка гатовы сустрэцца з лідэрам Саюзу палякаў Анжалікай Арэхва
Упаўнаважаны ў справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка гатовы сустрэцца з Анжалікай Арэхва ў любы зручны для яе час як з грамадзянкай Беларусі, але не як з прадстаўніком не прызнанага ўладамі Саюзу палякаў. Пра гэта Леанід Гуляка заявіў сёння ў часе прэс-канферэнцыі, паведамляе БелаПАН. Ён мае намер абмеркаваць са спадарыняй Арэхва тэму палякаў у самым шырокім сэнсе, а таксама прыслухацца да яе пункту гледжання і паставіцца да яго па-дзяржаўнаму. Статут нелігітымнага Саюзу палякаў у Беларусі не зарэгістраваны ў вызначаным парадку ў Міністэрстве юстыцыі, таму яго прадстаўнікі пакуль не маюць права гаварыць ад імя існуючага саюзу.
Разам з тым, са словаў упаўнаважанага, дзяржава гатовая зрабіць усё для таго, каб польская тэма ў краіне была знятая.
Разам з тым, са словаў упаўнаважанага, дзяржава гатовая зрабіць усё для таго, каб польская тэма ў краіне была знятая.