Летась у Беларусі ў шпіталі з перадазіроўкамі трапіў 1351 чалавек
З іх загінулі 32 чалавекі. Гэтыя шакуючыя лічбы паўплывалі на прыняцце антынаркатычнага дэкрэта.
14 студзеня ў Мінску прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаная прыняццю прэзідэнцкага дэкрэта №6. На ёй кіраўнік Упраўлення па наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі МУС Васіль Лосіч паведаміў наступныя лічбы.
Летась у Беларусі ў шпіталі з перадазіроўкамі трапіў 1351 чалавек, з іх 32 загінулі. Больш за 1000 чалавек спажывалі спайсы. У 2013 годзе такіх было менш за 800 чалавек.
Гэтыя шакуючыя лічбы, па словах Лосіча, і паўплывалі на прыняцце антынаркатычнага дэкрэту.