Летась за падтрымку Украіны былі затрыманыя каля 1600 беларусаў

Амаль 1600 беларусаў зазналі пераслед за падтрымку Украіны / belsat.eu
Амаль 1600 беларусаў зазналі пераслед за падтрымку Украіны / belsat.eu

У 2022 годзе за выказаную антываенную пазіцыю былі затрыманыя не меней за 1575 беларусаў. 56 чалавек з іх асудзілі па крымінальных артыкулах на тэрмін ад 1 да 23 гадоў, падлічылі праваабаронцы "Вясны".

На сёння ў Беларусі налічваюцца 12 чалавек, асуджаных за дыверсіі на чыгунцы. Іх агульны тэрмін зняволення складае 191,5 года. За перадачу ў СМІ фатаздымкаў расійскай ваеннай тэхнікі асуджаны не меней як 31 чалавек. 11 чалавек трапілі ў зняволенне за жаданне ваяваць на баку Украіны (восем з іх ужо асуджаныя). Не меней за 20 чалавек зазналі пераслед за публічнае асуджэнне расійскай агрэсіі і падтрымку Украіны. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі