Левыя партыі паведамілі, каго падтрымаюць на прэзідэнцкіх выбарах

Левыя сілы Беларусі гатовыя падтрымаць кандыдата ў прэзідэнты, які падзяляе іх платформу да выбараў. Пра гэта паведаміў лідар Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Сяргей Калякін.
У платформе падкрэсліваецца, што левыя, сацыял-дэмакратычныя партыі ды арганізацыі з'яўляюцца прыхільнікамі кардынальных рэформаў у беларускай дзяржаве.

Так, у палітычнай сферы беларускія левыя лічаць патрэбным перайсці да парламенцка-прэзідэнцкай формы кіравання з моцным урадам. Прэзідэнт краіны будзе мець прадстаўнічыя функцыі.

У сферы вонкавай палітыкі левыя сілы лічаць неабходным аднавіць у поўным аб'ёме звычайныя адносіны з замежнымі краінамі і міждзяржаўнымі структурамі.

Што да эканомікі, то левыя мяркуюць неабходным павялічыць у бліжэйшыя гады сярэдні заробак да тысячы долараў ЗША.

Акрамя "Справядлівага свету", інфармуе БелаПАН, платформу левых сіл да прэзідэнцкіх выбараў падпісалі Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), аргкамітэты па стварэнні Беларускай партыі працоўных і Беларускай жаночай партыі "Надзея", Свабодны прафсаюз металістаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі