Лічба дня: 34,2% — на столькі павысілася камуналка за 2014 год

Камуналка за 2014 год у Беларусі павысілася на 34,2%. Але насельніцтва на сённяшні дзень аплачвае толькі 29,5% выдаткаў на камунальныя плацяжы. Такія дадзеныя Еўрарадыё паведамілі ў Міністэрстве эканомікі:

“Рост тарыфаў за 2014 год, за студзень-снежань, склаў 34,2%, з улікам тарыфаў на электраэнергію і газ. А вось узровень пакрыцця выдаткаў насельніцтвам цяпер роўны 29,5%. Гэтая лічба можа трошкі змяніцца, бо справаздачны перыяд яшчэ не закончаны”.

Цікава, што яшчэ ў кастрычніку падчас прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Міністэрства ЖКГ Андрэй Рамашка таксама называў лічбу ў 30%. Гэта пры тым, што тарыфы на камунальныя плацяжы з 1 снежня 2014 года выраслі на 6%.

А вось па версіі кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, беларусы даўно пакрываюць 50% камунальных плацяжоў.

Камуналка індэксуецца адносна павышэння заробкаў. Калі заробак не расце, то камуналка таксама не можа. Наколькі выраслі заробкі? Пра гэта чытайце заўтра на Еўрарадыё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі