Дэфіцыт бюджэту Беларусі, запланаваны на 2023 год, складае 3,1 млрд рублёў
Урад ужо традыцыйна плануе бюджэт з дэфіцытам
На Нацыянальным прававым партале апублікаваны праект закона аб рэспубліканскім бюджэце Беларусі на наступны год. З яго вынікае, што запланаваны дэфіцыт бюджэту — 3,1 млрд рублёў (бюджэт краіны плануецца дэфіцытным трэці год запар): чакаюцца даходы ў памеры 33,362 млрд, а выдаткі — 36,536 млрд рублёў.
Пры гэтым выдаткі на сілавікоў у 2023-м вырастуць амаль на траціну — на 926 млн рублёў. Найбольш павялічваецца фінансаванне органаў унутраных спраў — на 340 млн, дзяржбяспека атрымае на 93 млн больш, памежнікі — на 90 млн.
На 30 лістапада ў Нацыянальным сходзе запланавана "нулявое чытанне" рэспубліканскага бюджэту на наступны год. Там збяруцца дэпутаты, члены Савета Рэспублікі і ўраду.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.