Лідары беларускіх дыяспар сёння сустрэнуцца ў Рызе
На сустрэчы будуць прысутнічаць прадстаўнікі дыяспар з Расіі, Латвіі, Літвы, Украіны, Эстоніі і Малдовы.
Лідары беларускіх дыяспар Расіі, Латвіі, Літвы, Украіны, Эстоніі і Малдовы сустрэнуцца ў Рызе 12 сакавіка. Тут па ініцыятыве кіраўнікоў расійскага і латвійскага грамадскіх аб'яднанняў беларусаў адбудзецца паседжанне круглага стала "Беларусь - неад'емная частка Еўропы. Кансалідацыя беларусаў замежжа", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.
На мерапрыемстве будуць абмяркоўвацца стан сучасных адносін Беларусі і ЕС, перспектывы аднаўлення канструктыўнага дыялогу з еўраструктурамі, а таксама роля беларускай дыяспары ў гэтым працэсе.