Лідэр гурта Blur стаў класічным кампазітарам
Лідэр гурта Blur Дэймана Элбарн скончыў пісаць оперу пад назвай Monkey: A Journey to the West (што перакладаеца як “Малпа: падарожжа на захад”). Яе прэзентацыя адбудзецца на Міжнародным фэсце ў Манчэстэры летам 2007
году. Ідэя напісання оперы ў Дэймана з’явілася пасля таго, як ён пачуў
старую кітайскую легенду Journey to the West. Плануецца, што ў шоў
прымуць удзел больш чатырох дзесяткаў кітайскіх вакалістаў і цыркавых
акрабатаў.
Зараз Элбарн працуе над операй разам з мастаком і дызайнерам Джэмі Х’юлетам: першы стварае музыку, другі – касцюмы. Нагадаю, што папярэднім вынікам іх супрацоўніцтва стаў папулярны віртуальны гурт Gorillaz. Элбарн спадзяецца, што яго твор дапаможа па-новаму паглядзець на оперы слухачам, якія раней не цікавіліся гэтым напрамкам.
Акрамя таго, музыка адзначыў, што раней ужо працаваў з аркестровымі інструментамі. Дадам, што калісьці Элбарн разам з былым гітарыстам Blur Грэхэмам Коксанам, прымалі ўдзел у конкурсе кампазтараў, але ў той час ім было па пятнаццаць год, і нічога асаблівага яны не дасягнулі.
Фота: delit.net