Лідэры апазіцыйных партый атрымаюць “прывілеі” на парламенцкіх выбарах

Сустаршыні Палітсавета аб'яднаных дэмакратычных сіл — Анатоль Ляўковіч, Вінцук Вячорка, Сяргей Калякін і Анатоль Лябедзька — аўтаматычна трапляюць у адзіны спіс кандыдатаў ад дэмакратычных сіл на парламенцкіх выбарах.
Такое рашэнне было прынята на пасяджэнні Палітсавета АДС, якое прайшло 22 лютага. Пра гэта “Еўрарадыё” паведаміў намеснік старшыні Партыі БНФ Алесь Міхалевіч.

Паводле яго слоў, гэта азначае, што пры складанні адзінага спісу кандыдатаў перавага будзе аддавацца кіраўніцтву АДС. Калі на той самы ўчастак прэтэндуе іншы палітык, ён павінен адмовіцца незалежна ад узроўню сваёй каманды і папулярнасці сярод насельніцтва.

Алесь Міхалевіч: “Я думаю, што ў нашых кіраўнікоў настолькі моцна засела тое, што кіраўніцтва павінна мець лепшае становішча, чым усе іншыя. Таму такое рашэнне і было прынята. Замест таго, каб паказаць, што яны насамрэч лепшыя, яны вырашылі зрабіць гэта адміністрацыйнымі метадамі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі