Літоўскі суд арыштаваў прапуцінскіх актывістаў, якія прыйшлі з Беларусі

На 35 сутак арышту асудзіў літоўскі суд дваіх актывістаў прапуцінскага руху, якія нелегальна прыйшлі з Беларусі. Расіяне Канстанцін Галаскокаў і Антон Дугін збіраліся такім чынам дайсці да Эстоніі, бо ў атрыманні эстонскіх візаў ім было адмоўлена.  Беларускія памежнікі хлопцаў не заўважылі, а ў Літве іх затрымалі. “Нелегалам” пагражала да двух гадоў пазбаўлення волі. Пасля адбыцця пакарання расіян дэпартуюць на радзіму.

Дарэчы, літоўцы канфіскавалі ў іх асабістую маёмасць, у тым ліку бінокль начнога бачання, паведамляе расійская служба Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі