Літовец вёз праз мяжу з Беларуссю кантрабандны сыр з сіняй цвіллю (фота)

Болей за 20 тон сыра на суму каля 1,8 мільярда беларускіх рублёў канфіскавалі супрацоўнікі Гродзенскай рэгіянальнай мытні ў літоўскага перавозчыка. 26 ліпеня ў пункце пропуску “Бераставіца” ў літоўскім грузавіку знайшлі тавар, які не адпавядаў заяўленаму ў суправаджальных дакументах.

Замест замяняльніка малочнага тлушчу літовец вёз сыр, у тым ліку прадукт элітнага гатунку з сіняй цвіллю.

Прызначаная экспертыза.

Фота: grt.customs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі