Літва на 99,9% адмовілася ад нацыянальных віз для беларусаў
З 21 снежня літоўская амбасада пачынае выдаваць шэнгенскія візы, якія каштуюць 60 еўра. Нягледзячы на гэта, ужо сёння ў чаргу па візы запісалася каля трохсот чалавек.
Як паведаміў Еўрарадыё амбасадар Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас, консульскі аддзел цалкам гатовы да выдачы шэнгенскіх віз.
Эдмінас Багдонас: “Раней у нас было 5 акенцаў, а цяпер у нас 20 акенцаў”.
Што датычыцца нацыянальных віз, то іх будуць выдаваць вельмі рэдка ў выключных выпадках.
Эдмінас Багдонас: “Ва ўсіх выпадках будзе шэнгенская віза. Нацыянальная віза — гэта вельмі вузкі, маленькі і спецыфічны адсотак — не больш за 0,5% выпадкаў. Гэта няшчасці, трагедыі… Консульскія службоўцы будуць прымаць асобнае рашэнне па кожным такім выпадку. Нацыянальная віза не тычыцца ні турыстаў, ні каго-небудзь іншага”.
Амбасадар распавёў, што шэнгенскую візу можна будзе атрымаць за 7-8 дзён.