Літва перадасць Украіне аўтамабілі, канфіскаваныя ў кантрабандыстаў з Беларусі

Аўтамабіль беларускіх кантрабандыстаў

Аўтамабіль беларускіх кантрабандыстаў / facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba

Тры легкавікі, канфіскаваныя ў беларусаў за кантрабанду цыгарэтаў, Літва плануе перадаць Украіне. Пра гэта паведамляецца на сайце літоўскай мытні.

Аўтамабілі былі затрыманыя 17 студзеня ў пункце пропуску Мядзінінкай. Гэта BMW X5, Mercedes Benz і BMW X6. Агулам у машынах перавозілі больш за тры тысячы пачкаў цыгарэт. Кошт гэтага кантрабанднага грузу ацэньваецца ў 13,7 тысячы еўра.

На кіроўцаў пачалі адміністрацыйныя справы за кантрабанду. Ім пагражаюць штрафы — ад 2000 да 6000 еўра. Аўтамабілі кантрабандыстаў канфіскавалі. У такіх выпадках машыны звычайна перадаюць Украіне як гуманітарную дапамогу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.