Літва дазволіць уезд на беларускіх аўто, але з абмежаваннямі

На літоўскай мяжы, ілюстрацыйнае фота

На літоўскай мяжы, ілюстрацыйнае фота / VSAT

Літоўскія ўлады памянялі заканадаўства наконт уезду ў краіну аўто на беларускіх нумарах.

Раней планавалася, што з 18 студзеня ўезд у Літву на аўто з беларускімі нумарамі будзе цалкам забаронены.

Цяпер вырашана, што новы парадак уезду аўтамабіляў з беларускімі нумарамі пачне дзейнічаць з 14 лютага. Згодна з новымі правіламі, да гэтага дня, беларусы могуць прыязджаць у Літву на сваіх аўто з візай / ВНЖ любых краін Еўрасаюза, а з 14лютага — толькі з літоўскімі дакументамі. Пра гэта карэспандэнту volna_lt расказалі ў памежнай службе Літвы.

Гэта азначае, што да 14 лютага беларусы змогуць уязджаць у Літву на сваіх аўтамабілях, калі кіроўцы мае ВНЖ іншых краін Еўрасаюза (напрыклад, Польшчы ці Латвіі). Пасля 14 лютага для кіроўцы аўто на беларускіх нумарах будзе абавязкавая наяўнасць літоўскай візы/ ВНЖ / ПМЖ.

Пры парушэнні гэтага парадку ўладальнікам аўтамабіляў з беларускімі нумарамі пагражае штраф і канфіскацыя машыны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.