Літва скасавала падатковыя льготы для беларусаў

Вільня, ілюстрацыйнае фота

Вільня, ілюстрацыйнае фота / delfi.lt

У Літве скасавалі пагадненне з Беларуссю аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання даходаў і фіскальных парушэнняў. Адпаведнае рашэнне 14 студзеня ўхваліў Сейм краіны, перадае Delfi. За гэтае рашэне прагаласавалі 111 парламентароў, супраць — 4, устрымаліся — 6.

Пагаднення паміж урадамі Літвы і Беларусі аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання было падпісанае ў Мінску 18 ліпеня 1995 года. З прапановай дэнансаваць яго выступіла Міністэрства фінанасаў Літвы.

Пакуль пагадненне дзейнічала, грамадзяне Беларусі, якія атрымлівалі даходы ў Літве, абкладаліся падаткам на льготных умовах. Аднак цяпер Беларусь не прымяняе гэты парадак, кажуць у літоўскім Мінфіне, і рэзідэнты Літвы ў нашай краіне не будуць абкладацца падаткам па больш выгадных тарыфах.

Акрамя таго, Літва з 2022 года не абменьваецца з Беларуссю падатковай інфармацыяй.

Пасля адмены пагаднення падаходнага падатку з беларусаў — фізічных асоб або падатак на прыбытак арганізацый павялічыцца ўдвая — з 10% да 20%. Таксама пашырыцца падатковая база рэзідэнтаў Беларусі, якія атрымліваюць даходы з літоўскіх крыніц.

Раней аб прыпыненні такога ж пагаднення ў дачыненні да Беларусі заявіла Германія. Гэтая мера пачала дзейнічаць з 1 студзеня 2025 года ў адказ на дзеянні афіцыйнага Мінска.

Беларусь з 1 чэрвеня 2024 года прыпыніла выкананне некаторых міжнародных дагавораў аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання — да 31 снежня 2026 года. У спіс 27 краін, да якіх ужываецца гэтая мера, увайшлі ў тым ліку ЗША, Францыя, Данія, Польшча, Швецыя, Бельгія, Літва, Латвія, Нідэрланды, Чэхія, Германія, Вялікабрытанія.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі