У Літве абвяшчалі паветраную трывогу праз метэазонд над Віленскім паветам

Жоўты ўзровень азначаў прэвентыўную гатоўнасць і назіранне за магчымай пагрозай

Жоўты ўзровень азначаў прэвентыўную гатоўнасць і назіранне за магчымай пагрозай / LookByMedia

У Віленскім павеце Літвы 13 чэрвеня 2026 года на кароткі час была абвешчаная паветраная трывога жоўтага ўзроўню, піша LRT. Прычынай стала адзнака на радары з прыкметамі, характэрнымі для беспілотных лятальных апаратаў.

Узброеныя сілы Літвы разаслалі жыхарам папярэджанні на мабільныя тэлефоны, заклікаўшы захоўваць спакой.

Жоўты ўзровень азначаў прэвентыўную гатоўнасць і назіранне за магчымай пагрозай.

Неўзабаве пасля гэтага трывога была адмененая, статус змянілі на белы, і жыхары маглі вярнуцца да звычайнай дзейнасці.

Як заявіў міністр абароны Літвы Робертас Каўас, у паветраную прастору краіны заляцеў не беспілотнік, а метэаралагічны аэрастат.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.