Войскі NATO правядуць вучэнне "Адважны кабан" непадалёк ад мяжы з Беларуссю

Польскі вайсковец

Польскі вайсковец / Bumble Dee / Shutterstock.com

Войскі NATO правядуць вучэнне непадалёк ад мяжы з Беларуссю. Трэніроўка з назвай "Адважны кабан" працягнецца з 16-га па 26-га чэрвеня ў раёне Сувалкскага калідора.

У вучэнні паўдзельнічаюць вайскоўцы з Літвы, Польшчы і Францыі. Іх галоўнай мэтай заяўленыя "правядзенне сумесных ваенных аперацый і сінхранізацыя дзеянняў саюзных сіл".

Таксама вайскоўцы збіраюцца ўдасканаліць навыкі, неабходныя для забеспячэння хуткай і эфектыўнай абароны Сувалкскага калідора. Гэты ўчастак паміж Гродзенскай вобласцю Беларусі і Калінінградскай вобласцю Расіі рэгулярна фігуруе ў заявах расійскіх палітыкаў і прапагандыстаў — як адна з першых магчымых цэляў наступальнай вайны супраць краінаў NATO.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.