Літва ўвядзе санкцыі супраць Расіі за агрэсію ў Керчанскім праліве

Літва ўвядзе санкцыі супраць Расіі за агрэсію ў Керчанскім праліве

Літва вырашыла ўвесці санкцыі супраць Расіі пасля антыўкраінскай агрэсіі ў Керчанскім праліве. Пра гэта прэзідэнтка краіны Даля Грыбаўскайтэ заявіла на сустрэчы з кіраўніком Украіны Пятром Парашэнкам. Такім чынам, Літва становіцца першай краінай-удзельніцай NATO, якая ўводзіць санкцыі супраць Расіі. 

"Мы ведаем, што міжнародныя арганізацыі не прынялі ніякіх санкцый супраць расійскіх дзеянняў, але мы прынялі свае нацыянальныя санкцыі ў знак пратэсту супраць атакі ў Керчанскім праліве", — цытуе hromadske.ua словы Грыбаўскайтэ. Пры гэтым кіраўніца Літвы не ўдакладніла, якія менавіта абмежаванні плануецца ўвесці.

Літоўскія СМІ інфармуюць, што гаворка ідзе аб пашырэнні спісу асоб, якім забаронены ўезд у краіну. У яго плануюць уключыць 20 чалавек — непасрэдных удзельнікаў агрэсіі супраць украінскіх караблёў, а таксама прадстаўнікоў ваеннага камандавання Расіі.

Слухай больш навінаў у выніковай праграме "Петарда" за 3-7.12:

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі