А. Лукашэнка: Беларусь гатовая да "вялікіх крокаў" насустрач Еўропе
Аляксандр Лукашэнка не бачыць ніякіх перашкодаў на шляху развіцця адносінаў Беларусі з Еўропай. Сёння падчас наведвання мемарыяльнага комплексу "Яма", дзе 65 гадоў назад нацыстамі былі знішчаныя яўрэі мінскага гета, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ён вельмі высока ацэньвае апошнія рашэнні Еўрасаюза па зняцці санкцый з беларускіх чыноўнікаў. Лукашэнка выказаў перакананне, што дыялог Беларусі і ЕС будзе працягвацца: "Мы можам размаўляць з Еўропай не праз жалезную заслону, Берлінскую сцяну... Еўропа зрабіла няхай і маленькі крок, паўкрока, але ён важкі". У сваю чаргу Беларусь, паводле яго словаў, гатовая зрабіць "вялікія крокі".
"Интерфакс-Запад"
"Интерфакс-Запад"