Лукашэнка: Беларусь ратыфікавала Мытны кодэкс
Сваю заяву кіраўнік Беларусі зрабіў перад журналістамі 3 ліпеня. Рашэнне пра мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расіі было прынятае ў лістападзе прэзідэнтамі трох краін. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, 30 ліпеня парламент Беларусі на закрытым паседжанні ратыфікаваў кодэкс і трымаў гэта ў таямніцы.
4-5 ліпеня ў Астане пройдзе саміт Еўразійскай эканамічнай супольнасці, дзе і будзе завершанае стварэнне гэтага Мытнага саюза.
Свой удзел у саюзе Беларусь паставіла ў залежнасць ад скасавання мытаў на расійскія нафтапрадукты, што ўвозяцца ў Беларусь.
БелаПАН
БелаПАН