Лукашэнка даручыў Савету бяспекі спрагназаваць шкоду з боку Расіі

Аляксандр Лукашэнка даручыў Дзяржсакратарыяту Савета бяспекі Беларусі спрагназаваць магчымыя акцыі па прычыненні эканамічнай шкоды нашай краіне. Пра гэта паведаміў начальнік юрыдычнага ўпраўлення Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі Беларусі Андрэй Швед. Як паведамляе БЕЛТА, гэта выклікана недружалюбнымі дзеяннямі з боку Расіі і невыкананнем дзяржаўнымі органамі Расіі ўзятых на сябе міжнародных абавязанняў.

Па словах Андрэя Шведа, у сувязі з гэтым рыхтуецца план сумесных мерапрыемстваў органаў забеспячэння нацыянальнай бяспекі краіны ды іншых дзяржаўных органаў па прагназаванні сітуацыі і прыняццю адэкватных мер. Чыноўнік заявіў, што пры гэтым улічваецца непрадказальнасць, а ў некаторых выпадках і неадэкватнасць дзеянняў і рашэнняў некаторых дзяржаўных органаў Расіі.

Акрамя таго, спадар Швед назваў безадказнымі заявы ананімных крыніц у Адміністрацыі расійскага прэзідэнта і ацаніў іх як замах на суверэннае права беларускага народа самастойна абіраць кіраўніцтва краіны. Як можна меркаваць, нагодай для выказвання стаў каментар анаімнага расійскага чыноўніка газеце "КоммерсантЪ", дзе было сказагна, што "некаму надакучыла быць прэзідэнтам Беларусі".


Фота — Газета.ру

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі