Лукашэнка дазволіў расійскім палітыкам выкарыстоўваць сваё імя

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не супраць, каб яго імя выкарысталі ў палітычных кампаніях у Расіі. Пра гэта ён заявіў у пятніцу падчас наведвання Беларускага металургічнага завода, – перадае агенцтва “БелТА”. "Гэта кажа пра тое, што прэзідэнт карыстаецца вялізным аўтарытэтам за мяжой, – сказаў Лукашэнка, звяртаючыся да журналістаў. – Калі гэта на карысць Беларусі, а думаю, што гэта не на шкоду, няхай выкарыстоўваюць".

Як паведамлялася раней, на гэтым тыдні Цэнтральны камітэт КПРФ паведаміў, што збіраецца выкарыстаць выявы кубінскага лідэра Фідэля Кастра, прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса і Аляксандра Лукашэнкі ў сваёй кампаніі на выбарах у Дзярждуму РФ.

У сваю чаргу ўвесну гэтага года адзін з стваральнікаў нацыянал-патрыятычнай партыі "Вялікая Расія" Андрэй Савельеў, вядомы таксама як арганізатар "Рускага марша", заявіў журналістам, што лідэрства ў новай партыі будзе афіцыйна прапанавана Аляксандру Лукашэнку, паколькі той "не поўзае перад Захадам". Да гэтага расійскі рух "Лукашэнка 2008" выказаў намер вылучыць кандыдатуру беларускага лідэра на выбарах прэзідэнта РФ у 2008 годзе.

Lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі