Лукашэнка думае пра беларускую школу ў Рызе

Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду і мясцовым уладам аказаць усебаковую падтрымку беларускай школе ў Рызе, паведамляе БЕЛТА. Тамтэйшая школа атрымае з Беларусі мэблю, навучальнае абсталяванне, камп’ютэры, спартовы інвентар, падручнікі і цацкі — усё, што трэба для паўнавартаснай вучобы і адпачынку. Таксама вучні з гэтай школы змогуць штогод адпачываць у летніку “Зубронак” і ездзіць на экскурсіі ў Беларусь. Рыжская беларуская школа была створаная ў 1994 годзе. Гэта адзіная беларуская школа ў Латвіі. Колькасць дзяцей, якія хочуць атрымаць там адукацыю, штогод расце. Цяпер там 130 вучняў, 70% з якіх — этнічныя беларусы.

Між тым у Мінску ў школы з беларускай мовай навучання ходзіць толькі 3% дзяцей. Усяго ж па краіне меней за 2% гарадскіх школьнікаў навучаецца па-беларуску, паведамляюць naviny.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі