Лукашэнка хоча, каб не вывозілі валюту за мяжу
Такім чынам ён патлумачыў мэтазгоднасць выязнога мыта.
“Я выступаю не за тое, каб забараніць выезд нашым грамадзянам, я пераймаюся, што пад 3 мільярды долараў вывозіцца штогод з краіны”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка ў Жлобіне, дзе праходзяць рэспубліканскія “Дажынкі”.
Заяву наконт неабходнасці ўвесці для беларусаў выязную пошліну ў 100 долараў Лукашэнка зрабіў 6 верасня ў часе візіту на завод “Мотавела”. Тады ён паабяцаў увесці такое мыта для ўсіх, хто едзе за мяжу. На думку кіраўніка краіны, гэта дапаможа спыніць імпарт замежных тавараў.