Лукашэнка: Карэннага перагляду стратэгіі развіцця Беларусі не будзе
Карэннага перагляду ўнутранай і вонкавай стратэгіі развіцця Беларусі не будзе. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з кіраўнікамі замежных установаў краіны, перадае БЕЛТА. Пры гэтым кіраўнік Беларусі падкрэсліў, што своечасовая кропкавае і гнуткае карэктаванне асобных падыходаў жыццёва неабходнае для такой маладой кампактнай дзяржавы, як Беларусь.
Па словах Аляксандра Лукашэнкі, бюракратызм і неразваротлівасць асобных агульнадзяржаўных і мясцовых органаў выканаўчай улады адпалохваюць замежных партнёраў.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што сёння найважнейшым пытаннем для беларускай эканомікі з'яўляецца продаж вырабленай прадукцыі.