Лукашэнка: лягчэй дамаўляцца з Мядзведзевым, чым з Пуціным

Аляксандр Лукашэнка выказаўся наконт таго, што не знаходзіць паразумення з расійскім урадам, які ачольвае Ўладзімір Пуцін. У інтэрв'ю тэлеканалу "Euronews" ён заявіў, што "склалася парадаксальная сітуацыя".
Паводле слоў Лукашэнкі, існуе добрае супрацоўніцтва МЗС і Міністэрстваў абароны Беларусі і Расіі, а вось усе дамовы з прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым па эканамічных пытаннях расійскі урад "не ўспрымае і робіць наадварот".

Пры гэтым Лукашэнка адзначыў, што не мае намеру сутыкнуць прэзідэнта і прэм'ера Расіі, а толькі канстатуе факты, паведамляе РИА "Новости".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі