Лукашэнка Мядзведзеву: Нам трэба даць нейкія пазітыўныя сігналы
У Маскве сёння праходзіць сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзведзева. Яна пачалася з абмеркавання наступстваў сусветнага фінансавага крызісу. Лукашэнка адзначыў, што эканоміка Беларусі прывязаная да Расіі, а амаль палова золатавалютных рэзерваў - у расійскіх рублях. Таму ён хацеў бы атрымаць ад Мядзведзева "парады, у якім накірунку рухацца", інфармуе "Интерфакс".
Таксама кіраўнік нашай краіны лічыць, што ў двухбаковых беларуска-расійскіх адносінах "трэба даць нейкія пазітыўныя сігналы", і, магчыма, ужо па выніках маскоўскай сустрэчы будзе зробленая нейкая заява.