Лукашэнка: Нам не патрэбныя прыватныя ВНУ

Падчас наведвання "Студэнцкай вёскі" ў Мінску, Аляксандр Лукашэнка зрабіў некалькі заяваў. Сярод іншага, паведамляе БЕЛТА, беларускі кіраўнік выказаўся супраць прыватных ВНУ.
У гутарцы са студэнтамі факультэта міжнародных адносінаў БДУ Лукашэнка нагадаў, што ў свой час падтрымаў рашэнне, каб кваліфікаваных дыпламатаў у Беларусі рыхтавала адна ВНУ. Таксама ён дадаў, што досвед прыватных вышэйшых навучальных установаў у гэтым плане сябе не апраўдаў.

"Мы вельмі акуратна паставіліся да прыватызацыі ВНУ, практычна нічога ў гэтай сферы не прыватызавалі. І, як паказала практыка, гэта рашэнне было правільным. Нам не патрэбныя ВНУ-шарлатаны, якія не даюць звычайных ведаў", — рэзюмаваў Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі