Лукашэнка наведае брыгаду спецпрызначэння ўнутраных войскаў МУС

5 сакавіка Аляксандр Лукашэнка наведае вайсковую часць 3214 унутраных войскаў МУС, перадае БЕЛТА.

Плануецца, што кіраўніку дзяржавы даложаць пра выкананне яго даручэнняў наконт удасканалення спецпадраздзяленняў і павышэння якасці і эфектыўнасці выканання імі службова-баявых задач. Таксама Лукашэнку пакажуць​ узоры ваеннай тэхнікі, ён наведае навучальны корпус факультэта ўнутраных войскаў Ваеннай акадэміі Беларусі. Распавядуць кіраўніку Беларусі і пра забеспячэнне вайскоўцаў жыллём.

Плануецца сустрэча Лукашэнкі з кіруючым складам органаў унутраных спраў, унутраных войскаў МУС і курсантамі факультэта ўнутраных войскаў.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі