Лукашэнка не прыме ўдзел у саміце Ўсходняга партнёрства
Аляксандр Лукашэнка не прыме ўдзел ва ўстаноўчым саміце Ўсходняга партнёрства 7 траўня ў Празе. Пра гэта паведамляе аўстрыйскае інфармагенцтва APA са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы ў Брусэлі. Па словах еўрапейскага дыпламата, паміж Мінскам і Брусэлем існуе "джэнтльменская дамова". Паводле яе, Беларусь на саміце прадставіць высокапастаўлены службовец, але не прэзідэнт.
Як паведамлялася раней, першапачатковы спіс удзельнікаў устаноўчага саміту новай палітыкі ЕС будзе абмяркоўвацца кіраўнікамі МЗС краін Еўрасаюза 27 красавіка ў Люксембургу.
БелаПАН
Як паведамлялася раней, першапачатковы спіс удзельнікаў устаноўчага саміту новай палітыкі ЕС будзе абмяркоўвацца кіраўнікамі МЗС краін Еўрасаюза 27 красавіка ў Люксембургу.
БелаПАН