Лукашэнка падарыў Домрачавай вінтоўку
Аляксандр Лукашэнка падарыў Дар'і Домрачавай "за заслугі ў развіцці спорту і біятлону ў Беларусі" біятлонную вінтоўку, інфармуе БЕЛТА. У Раўбічах пад Мінскам яе ўрачыста ўручыў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук. Ён назваў Домрачаву ўнікальнай спартсменкай, якая "прынесла балельшчыкам столькі радасці і станоўчых эмоцый".
Як высветліў sputnik.by, Дар'я атрымала вінтоўку Anschutz. Менавіта з ёй яна выйгравала золата на Алімпіядзе. Паколькі вінтоўка з'яўлялася дзяржаўнай маёмасцю, яна захоўвалася ў Беларускай федэрацыі біятлона. Кіраўнік Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка прыняў "спецыяльнае рашэнне" аб перадачы вінтоўкі. Домрачава мае адпаведныя дакументы на біятлонную вінтоўку, але мусіць абсталяваць месца для яе захоўвання.
У Раўбічах у пятніцу пачаўся чэмпіянат свету па летнім біятлоне. Дар'я Домрачава атрымала малы крыштальны глобус за гонку пераследу сезона 2014/2015 гадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.