Лукашэнка папрасіў ЗША не дэманізаваць ні яго, ні Беларусь

У Інтэрв'ю амерыканскаму выданню "Вашынгтон пост" Лукашэнка паведаміў пра жаданне Беларусі заставацца ў добрых адносінах з ЗША.

"Мы жадалі б мець добрыя адносіны са Злучанымі Штатамі Амерыкі, калі гэтага жадаеце вы. Але мы нікому не дазволім ставіць перад намі нейкія нерэальныя задачы і ўмовы, у тым ліку амерыканцам, - заявіў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік краіны таксама папрасіў не дэманізаваць ні яго, ні Беларусь: "Мы цалкам звычайныя людзі. Нічым не горш, чым амерыканцы. І сітуацыя ў нашай краіне, і жыццё ў нашай краіне абсалютна спакойныя, дзе кожны чалавек можа маліцца свайму Богу, рэалізоўваць свае нацыянальныя і палітычныя інтарэсы, вольна будаваць сваё жыццё". "Мы стабільная і спакойная краіна. І гэта людзі шануюць", - падкрэсліў ён.

Напрыканцы Аляксандр Лукашэнка папрасіў перадаць амерыканцам, што ў Беларусі да іх вельмі добра ставяцца, любяць і паважаюць. "Мы ніколі сабе не дазволім выбудоўваць жалезную заслону, каб яны не маглі да нас прыехаць", - дадаў ён.

фота: kommersant.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі