Лукашэнка спадзяецца на дапамогу Францыі ў наладжванні стасункаў з Еўропай
Пры прыняцці даверчай граматы ў пасла Францыі ў
Беларусі Мірэй Мюсо Лукашэнка заявіў, што “Францыя магла б заняць узважаную
пазіцыю пры правядзенні ўсебаковага дыялогу паміж Беларуссю і Еўрасаюзам". “Нашая краіна неаднаразова заяўляла пра сваю
гатоўнасць да адкрытага супрацоўніцтва з Еўропай на аснове ўзаемнай павагі і
двубаковай выгады”, - адзначыў Лукашэнка.
Мюсо, у сваю чаргу, падкрэсліла спадзяванні на “дэмакратычнае развіццё беларускага грамадства” і выкананне ўзятых на сябе ў снежні 2006-га пасля сустрэчы з Еўратройкай абавязкаў.
Мюсо, у сваю чаргу, падкрэсліла спадзяванні на “дэмакратычнае развіццё беларускага грамадства” і выкананне ўзятых на сябе ў снежні 2006-га пасля сустрэчы з Еўратройкай абавязкаў.