Лукашэнка — ўкраінцам: Крым не губляйце, а Януковіча забярыце (відэа)

Аляксандр Лукашэнка, які прыехаў у Кіеў на інаўгурацыю прэзідэнта Пятра Парашэнкі, заявіў журналістам, што экс-прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч не прасіў у яго палітычнага прытулку. Пра гэта інфармуе украінскі “5 канал”.



Адказваючы на пытанне, ці прыме ён у Беларусі Віктара Януковіча, які знаходзіцца ва ўцёках, Лукашэнка адказаў: “Навошта? Ён мяне не прасіў, каб я яго прыняў. Але калі ён прыедзе, то ў яго там вёска ёсць, дзе ягоныя бацькі нарадзіліся і, напэўна, ніхто не можа пазбавіць яго права прыехаць”.



“Але я вам раю — забярыце свайго прэзідэнта ва Украіну. Няхай ён будзе ў вас. Які б ён ні быў. Калі ад мяне будзе залежаць — дапамагу. Пераступіце праз усё, пераступіце, і свайго прэзідэнта забярыце ва Украіну. Няхай ён будзе ў вас”, — адзначыў Лукашэнка.



Таксама Лукашэнка выказаўся за тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і параіў украінцам: “Язджайце ў Крым і дамаўляйцеся, каб Крым быў украінскім”.

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі