Лукашэнка вінаваціць урад у зрыве эканамічных планаў
Аляксандр Лукашэнка вінаваціць урад і Нацбанк у тым, што яны фактычна правалілі выкананне планаў на першае паўгоддзе 2010 года, паведамляе БелаПАН. Гаворка ідзе пра невыкананне найважнейшых параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. У выніку рост валавога ўнутранага прадукту склаў 107% замест запланаваных 111-113%. Кіраўнік дзяржавы папракнуў урад у тым, што ў краіну фактычна не прыцягваюць наўпростыя замежныя інвестыцыі. Праца дзяржорганаў у гэтым кірунку крайне нездавальняючая, лічыць Лукашэнка. Чыстае паступленне наўпростых замежных інвестыцыяў у беларускую эканоміку склала толькі 20,5% ад леташняга ўзроўню.
Таксама ён чарговым разам звярнуў увагу на праблему запасаў гатовай прадукцыі на складах. На сёння склады запоўненыя на 59% ад сярэднемесячнага ўзроўню вытворчасці.
Таксама ён чарговым разам звярнуў увагу на праблему запасаў гатовай прадукцыі на складах. На сёння склады запоўненыя на 59% ад сярэднемесячнага ўзроўню вытворчасці.