Лукашэнка выпусціць еўрааблігацыі на 2 мільярды долараў

Аляксандр Лукашэнка надаў Савету міністраў Беларусі права выпусціць еўрааблігацыі на 2 мільярды долараў, піша сайт "Наш век". Адпаведны ўказ апублікаваны ў суботу на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Еўрааблігацыі будуць выпушчаныя ў 2010-2011 гадах. Тэрмін іх звароту будзе не меншы за 5 гадоў. Размешчаныя яны будуць за межамі Беларусі.

У адпаведнасці з указам, ураду таксама нададзена правам ухваляць эмісію кожнага выпуска еўрааблігацый у межах сумы ў 2 мільярды долараў.

Арганізатарамі выпуску беларускіх еўрабондаў стануць "Сбербанк России", Deutsche Bank, RBS і BNP Paribas.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі