Лукашэнка згадаў пра Бябеніна і "Хартыю’97"
Падчас прэс-канферэнцыі для супрацоўнікаў расійскіх СМІ Аляксандр Лукашэнка згадаў пра загінулага беларускага журналіста Алега Бябеніна і апазіцыйны сайт "Хартыя’97": "У нас ёсць кадры… Можа, гэта выпадковыя кадры, дзе журналісты вучаць Шушкевіча, як пусціць слязу і што казаць, калі журналіст павесіўся… Бябенін. Я шчыра кажу: у першы раз я пачуў пра гэта журналіста, калі ён павесіўся. Ён на сайце "Хартыя’97" (можа, вы ведаеце, што гэта за Хартыя’97) — апазіцыйнай — у інтэрнэце нешта пісаў. Больш у нас яго ніхто нідзе не бачыў, не чуў і гэтак далей. <…> Праўда, Шушкевіч сказаў, што нам складана будзе знайсці замену такому вялікаму журналісту”.
На гэтым прыкладзе прэзідэнт патлумачыў, як расійскія журналісты з каманды Пуціна "мочаць" беларускі ўрад.
На гэтым прыкладзе прэзідэнт патлумачыў, як расійскія журналісты з каманды Пуціна "мочаць" беларускі ўрад.