Лукашэнка змяніў камандаванне Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі СПА

Лукашэнка змяніў камандаванне Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі СПА

29 снежня Аляксандр Лукашэнка правёў кадравыя перастаноўкі ў камандаванні Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны, перадае БЕЛТА.

Ён звольніў генерал-маёра Сяргея Труса з пасады начальніка Галоўнага штаба — першага намесніка камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны ў запас. Пры гэтым Трусу пакінутае права нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.

На яго месца прызначаны генерал-маёр Андрэй Гурцэвіч, які раней займаў пасаду намесніка камандуючага ВПС і войскамі СПА. 

Новым намеснікам камандуючага ВПС і войскамі СПА прызначаны палкоўнік Дзмітрый Міхалап.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі