Лябедзька: у Беларусі павінен быць крытычны дыялог з кожнай краінай ЕС
Анатоль Лябедзька выступае за "крытычны дыялог" ЕС з Беларуссю. Пра гэта лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі заявіў 21 сакавіка на чарговым, 13-м, з'ездзе партыі. "АГП паслядоўна выступае за міжнародную палітыку, якая базуецца на нацыянальных інтарэсах, гэта значыць у нас павінен быць крытычны дыялог з кожнай краінай Еўрасаюза", — сказаў Лябедзька.
Паводле яго слоў, частка апазіцыйных сіл не маюць рацыі ў тым, што падтрымліваюць любы кантакт Еўрасаюза з беларускімі ўладамі. "Я лічу, што ў Беларусі неабходны інвестыцыі ў дэмакратыю. Я не хачу, каб падтрымлівалася эканоміка краіны, але адсутнічала свабода слова і дэмакратычныя выбары", — цытуе словы Лябедзькі БелаПАН.
Пры гэтым лідэр партыі падкрэсліў, што, падтрымліваючы Беларусь, Еўрасаюз павінен вылучаць канкрэтныя патрабаванні, напрыклад, выдзяляць крэдыты ў абмен на правядзенне свабодных выбараў.