Лябедзька: Змагаемся і з уладамі, і з “палітычным дармаедствам”

Аргументам для ўдзелу ў сёлетніх прэзідэнцкіх выбарах для кіраўніка Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі стала тое, што большасць лідараў апазіцыі выявіліся “палітычнымі дармаедамі”. Праўда, канкрэтных імёнаў ён не называе.

Лябедзька: “У нас палітычнае дармаедства зараз такія памеры набыло! Вось, даваць парады як рабіць нешта ці нечага не рабіць, да нечага заклікаць ці заклінаць — калі ласка! Сацыяльныя сеткі аж плюхаюць ад усяго гэтага. Але калі палітык, з нейкім яшчэ стажам кажа, што лепш нічога не рабіць у сённяшняй сітуацыі — гэта і ёсць палітычнае дармаедства. Я вам даю формулу, накладайце на гэта імёны і вы зразумееце хто ёсць хто”.

Нагадаем, 16 ліпеня Анатоль Лябедзька падаў спісы сваёй ініцыятыўнай групы на рэгістрацыю ў ЦВК. У групе ў Анатоля Лябедзькі 1000 чалавек. На дадзены момант дакументы на рэгістрацыю сваіх ініцыятыўных груп падалі кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка, лідар ЛДПБ Сяргей Гайдукевіч і старшыня “Справядлівага свету” Сяргей Калякін. Раніцай 16 ліпеня дакументы ў ЦВК падалі прадпрымальнік з Наваполацка Андрэй Канавец і вылучэнка ад “Народнага рэферэндуму” Таццяна Караткевіч.

Фота: Змітра Лукашука

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі