Лявон Баршчэўскі: "Побыт Пазьняка за мяжой паўплываў на яго станоўча"

У Варшаве адбылася сустрэча Зянона Пазьняка, кіраўніка Кансерватыўна-хрысціянскай партыі-БНФ, палітэмігранта, і Лявона Баршчэўскага, старшыні Партыі БНФ. Нагодай для сустрэчы стала вечарына, прысвечаная выхаду ў Польшчы дзвюх анталогій беларускай паэзіі, да падрыхтоўкі якіх актыўна спрычыніўся Баршчэўскі.  Палітыкі, якія да расколу Фронту ў 1999 годзе працавалі разам, пагаварылі пра сітуацыю ў Беларусі, пра будучыя выбары ў Палату прадстаўнікоў і дамовіліся пра наступную сустрэчу, якая мусіць адбыцца ў пачатку ліпеня.

Еўрарадыё пацікавілася ў Лявона Баршэўскага, якія ўражанні ён мае ад варшаўскай сустрэчы? Вось што кажа старшыня Партыі БНФ:

"Доўгі побыт спадара Пазьняка за мяжой паўплываў на яго станоўча. Вядома, дзесьці яму не хапае праўдзівай інфармацыі. Але ён разважае рацыянальна, разумна і ўвогуле мне прыемна з ім размаўляць заўсёды".

Што да чутак пра магчымае аб'яднанне дзвюх партый, дык Баршчэўскі кажа, што ёсць нямала магчымасцяў для супольнай дзейнасці. Аднак ён бачыць праблему толькі ў тым, што кіраўнікі КХП-БНФ у Беларусі маюць "нейкія асабістыя комплексы" і не хочуць супрацоўнічаць з Партыяй БНФ. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі