Лёва Бі-2 расказаў пра свой апошні прыезд у Беларусь
Ягор Бортнік (Лёва Бі-2)
Ягор Бортнік (Лёва Бі-2) у інтэрв'ю Радыё Свабода распавёў пра свой апошні прыезд у Беларусь. Ён адбыўся каля 4 гадоў таму. "Мы паехалі рабіць такі піяр-дзень, рэкламу нашага канцэрта ў Мінску, — кажа музыка. — Усё прайшло цудоўна, але канцэрту ў выніку не было".
Высвятляецца, што ў музыкі на радзіме засталася хворая маці, а перавезці яе ў іншую краіну немагчыма. "У мяне маці там жыве, я думаю, што наўрад ці яе ўбачу, — гаворыць Ягор Бортнік. — Яна ў мяне хворая на дэмэнцыю. Ужо перавезці яе ў нейкую іншую краіну немагчыма з розных прычынаў. Таму такая асабістая трагедыя яшчэ ёсць. Ёсць нейкія рэчы, непадуладныя мне, таму даводзіцца да гэтага проста прывыкаць".
Бортнік нарадзіўся ў 1972-м у Мінску. У 16 гадоў у Бабруйску заснаваў рускамоўны рок-гурт "Бі-2". У 1992 годзе музыка з'ехаў з Беларусі. У 2020-м ён падтрымаў пратэсты ў нашай краіне, а ў 2022 годзе асудзіў агрэсію РФ супраць Украіны.
"Цяпер проста Расія хворая. Разам зь ёю захварэла нейкая колькасьць людзей. Расія — гэта агрэсар, які напаў на Украіну... — кажа музыка. — Нічога не мянялася ў Беларусі. Гэта таталітарны рэжым, такі ж, як цяпер у Расіі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.