Людзей недалёка ад Гомеля растрэльвалі НКУСаўцы, сцвярджаюць тамтэйшыя

Гомельскія грамадскія актывісты 1 чэрвеня наведалі вёскі, якія знаходзяцца недалёка ад знойдзенага днямі месца масавага пахавання людзей, і пагутарылі з пажылымі тамтэйшымі. Нагадаем, недалёка ад Гомеля пачаліся раскопкі пахаванняў людзей, якія, па афіцыйных паведамленнях, былі забітыя фашыстамі падчас другой сусветнай вайны. Жыхары вёсак Цагельня, Каравышань і Клімаўка сцвярджаюць, што ў 1930-я ў лесе праводзілі растрэлы войскі Народнага камісарыята ўнутраных спраў.

Камандзір пошукавага батальёна, які займаецца зараз раскопкамі пахаванняў расстраляных, сцвярджае, што тут пахаваныя мясцовыя жыхары, забітыя фашыстамі. Таксама, па яго словах, у магілах не знойдзеныя гільзы або кулі. Праўда, актывісты бачылі і заснялі на месцы раскопак больш за 20 гільз – меркавана, ад рэвальвера сістэмы "наган".

"БелаПАН"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі