Лыжка мёду: Торт Лэдзі Дзі, канцэрт пад турмой і тысячы долараў за пакемонаў

Лыжка мёду на Еўрарадыё
Лыжка мёду на Еўрарадыё

Атрымаць ліст з дзяцінства ці кавалак пірага з вяселля Лэдзі Дзі? А можа быць, разбагацець на старых картках з пакемонамі? Нават канцэрт пад турмой, дзе сядзіць жаніх, здаецца рэальным, калі вы — чытач рубрыкі самых добрых, смешных, а часам абсурдных навін "Лыжка мёду".


 

Ліст з дзяцінства

Сапраўдны цуд адбыўся ў Брытаніі! У англійскім горадзе Уэркопе камінары знайшлі ліст Санта-Клаўсу, які захрас у коміне ў 1961 годзе. 

Аўтара ліста ўдалося адшукаць у сацсетках. 65-гадовы жыхар графства Сурэй Роберт Крэмптан распавёў, што ўсё роўна атрымаў жаданыя падарункі.

Паводле яго слоў, ліст пад дыктоўку напісаў бацька. Хлопчык прасіў у Санты "каўбойскі касцюм, стрэльбу, капялюш і ўсё такое". Калі Роберт вырас, ён стаў паліцыянтам.  

"Я заўсёды хацеў быць шэрыфам і, мяркую, у некаторым родзе быў", — патлумачыў ён.

Ложка мёда: Торт Леди Ди, концерт под тюрьмой и тысячи долларов за покемонов
Ліст з дзяцінства / bbc.com

"Вясельны" канцэрт пад турмой

Мелані Радрыгес сабрала перад будынкам турмы аркестр і зладзіла канцэрт. Так жанчына павіншавала свайго жаніха з Днём нараджэння. Відэа гэтага мерапрыемства патрапіла ў сеціва. На кадрах відаць, як дзяўчына выглядвае каханага Доджэра ў акне ў бінокль, а за ёю вісіць надпіс: "З Днём нараджэння, малыш". 

Вядома, што Доджэр зрабіў Мелані прапанову, знаходзячыся за кратамі. Тая паабяцала яго чакаць, колькі спатрэбіцца.

27 000 долараў за карткі з пакемонамі

Жыхар англійскага горада Сэнт-Айвс знайшоў дома старыя карткі з пакемонамі і разбагацеў. Мужчына прадаў іх на аўкцыёне за 27 000 долараў. 

Два наборы картак ён набыў сабе 20 гадоў таму. 

Адзін набор называўся Pokemon Fossil First Edition, а другі — Pokemon Neo Discovery Unlimited. Усе гэтыя гады яны пыліліся ў каморцы пад лесвіцай. Выявіўшы іх, мужчына вырашыў высветліць, колькі гатовыя аддаць за знаходку калекцыянеры. Аказалася — "шалёныя грошы".

Ложка мёда: Торт Леди Ди, концерт под тюрьмой и тысячи долларов за покемонов
Картка з пакемонам / Hansons / SWNS

Кавалачак торта прынцэсы Дзіяны

40-гадовы кавалак фруктовага пірага з вяселля прынца Чарльза і прынцэсы Дзіяны будзе прададзены за 500 фунтаў стэрлінгаў (прыкладна 700 долараў).  

102-кілаграмовы торт на аснове марцыпанаў быў пакрыты глазурай і ўпрыгожаны рознакаляровым каралеўскім гербам. Яго кавалак памерам 17,7 на 20,3 сантыметра захоўваўся ў харчовай плёнцы ў форме для выпечкі. Яго вага — 0,79 кілаграма. Вядома, што порцыя была адрэзаная каралеўскім падданым у знак падзякі за іх удзел у арганізацыі вяселля.

Ложка мёда: Торт Леди Ди, концерт под тюрьмой и тысячи долларов за покемонов
Вяселле Лэдзі Дзі / PA/BNPS

Амурскую тыгрыцу выпусцілі на волю ў дзень тыгра

У Міжнародны дзень тыгра, які адзначаецца 29 ліпеня, з Цэнтра рэабілітацыі выпусцілі амурскую тыгрыцу. 

У цэнтр "Амурскі тыгр" драпежніца трапіла праз тое, што палявала на сабак у Хасанскім раёне Прыморскага края. 

Адпудзіць яе ад населеных пунктаў не атрымалася, таму спецыялісты прынялі рашэнне яе адлавіць.

Пасля назірання яе адправілі на волю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі