Маці салдата, які ўпаў з вышыні ў вайсковай часці: Стан стабільна цяжкі

Маці салдата, які ўпаў з вышыні ў вайсковай часці: Стан стабільна цяжкі

Маці салдата, які пацярпеў у вайсковай частцы ў Мінску, распавяла TUT.by пра стан здароўя свайго сына. 21-гадовы мінчанін Андрэй Макаед праходзіць службу ў 120-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгадзе. Учора яго знайшлі на газоне ў непрытомным стане: хлопец упаў з вышыні. Пакуль гэты інцыдэнт расцэньваецца як няшчасны выпадак.

Паводле маці пацярпелага, учора ёй патэлефанаваў пляменнік Максім і паведаміў, што Андрэя “скінулі з 4-га паверха”. Цяпер хлопец знаходзіцца ў рэанімацыі ў ваенным шпіталі, ён у стабільна цяжкім стане. Андрэю выдалілі частку падстраўнікавай залозы і цалкам селязёнку. Лекары змагаюцца за яго жыццё. Ён цяпер у медыкаментознай коме.

Вайсковая частка не дае маці ніякай інфармацыі, блытаюць розныя версіі, але прыносяць прабачэнні. Жанчына не выключае, што такім спосабам яны “замятаюць сляды злачынства”.

Андрэя прызвалі ў войска мінулай восенню і ён хацеў служыць. Да гэтага ён колькі месяцаў адпрацаваў газаэлектразваршчыкам на “Беларуськаліі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі