Макей: мы ўжо ўвялі санкцыі супраць прадстаўнікоў краін Балтыі
Афіцыйны Мінск адказаў сваімі санкцыямі на сакцыі, якія ўвялі краіны Балтыі супраць Аляксандра Лукашэнкі і яшчэ 29 беларускіх чыноўнікаў. Пра гэта кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Маскве пасля сустрэчы з расійскім калегам Сяргеем Лаўровым.
Па словах Макея, "спіс сіметрычных санкцыяў" супраць прадстаўнікоў Літвы, Латвіі ды Эстоніі быў уведзены з 1 верасня. Беларускі дыпламат дадў, што ў спіс трапілі асобы, якія "апантана спрабавалі ўмешвацца ва ўнутраныя справы Беларусі". У прыватнасці, як ён кажа, прапаноўвалі фінансавую падтрымку апанентаў улады.
Афцыйны Мінск не намераны публікаваць гэты спіс. Макей дадаў, што Беларусь мае адзін спіс неўязных асобаў разам з Расіяй, таму "гэта павінна іх прымусіць задумацца".
Літва, Латвія і Эстонія 31 жніўня прынялі нацыянальныя "чорныя спісы" супраць беларускіх чыноўнікаў. У іх трапілі асобы, адказныя за фальсіфікацыю на прэзідэнцкіх выбарах і за гвалт супраць мірных дэманстрантаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.