Макс Корж прыехаў ва Украіну, нягледзячы на ранейшыя забароны
Беларускі рэпер Макс Корж трапіў ва Украіну, нягледзячы на ранейшую забарону наведваць гэтую краіну. Спявак абнародаваў у сваім акаўнце на Instagram фотаздымак, які пацвярджае яго прыезд. Паведамляецца, што ён трапіў ва Украіну праз аэрапорт "Барыспаль".
23 снежня ў артыста прызначаны канцэрт у Кіеве.
Нагадаем, 22 лістапада ўкраінскія памежнікі не пусцілі Каржа, які прыляцеў з Беларусі, і забаранілі яму ўезд у гэтую краіну на тры гады. Нагодай было тое, што спявак наведаў акупаваны Крым і выступіў там з канцэртам.
Корж ездзіў у Крым у ліпені 2015 года і выступаў у Сімферопалі і Севастопалі. Пазней ён наведваў Кіеў і Львоў. У лютым 2016-га артысту забаранілі ўезд ва Украіну. Пазней СБУ зняла забарону, бо не пабачыла ў дзеяннях Макса Каржа пагрозы нацыянальнай бяспецы.